Перайсьці да зьместу

Кітайскі Тайбэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Кітайскага Тайбэю на Алімпійскіх гульнях
Сьцяг Кітайскага Тайбэю на Паралімпійскіх гульнях

Кіта́йскі Тайбэ́й (па-ангельску: Chinese Taipei) — назва, якая выкарыстоўваецца Кітайскай Рэспублікай для ўдзелу ў некаторых міжнародных арганізацыях і амаль ва ўсіх спартовых спаборніцтвах, такіх як Алімпійскія гульні, Азіяцкія гульні і Ўнівэрсыяда. Міжнародная супольнасьць шырока выкарыстоўвае тэрмін «Кітайскі Тайбэй» з-за шэрагу пагадненьняў, якія вынікаюць з складанасьці палітычнага статусу Кітайскай Рэспублікі і яе міжнародных адносін. Па-першае, КНР супраць выкарыстаньня тэрміну «Кітайская Рэспубліка», бо трактуе гэта, як прызнаньне легітымнасьці ўраду, які КНР лічыць няісным, і існаваньне двух Кітаяў. Па-другое, КНР пярэчыць выкарыстаньню назвы «Тайвань», бо гэта сьведчыць пра тое, што Тайвань выступае як суб’ект асобна ад КНР. Кітайская Рэспубліка і КНР лічаць сябе адзіным законным урадам усяго Кітая, уключаючы Тайвань.

Гісторыя зьяўленьня тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін зьявіўся ў 1979 годзе ў якасьці кампраміснага варыянту, які здаволіў Кітайскую Рэспубліку і КНР. Важную ролю адыграла тое, што ў кітайскай мове для слова «кітайскі» існуе два асобныя прыметнікі. У КНР тэрмін «Кітайскі Тайбэй» перакладаюць, ужываючы прыметнік «Чжунго» (кіт. трад. 中國 臺北, спр. 中国 台北, піньінь: Zhōngguó Táiběi, пал.: Чжунго Тайбэй), гэта значыць „кітайскі“ як той, што адносіцца да кітайскай дзяржавы, а ў Кітайскай Рэспубліцы — «чжунхуа» (кіт. спр. 中華臺北, піньінь: 中华台北, пал.: Zhōnghuá Táiběi, літаральна: «Чжунхуа Тайбэй»)[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]